Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ЁН НЕ АДЫХОДЗІЦЬ АД ТЫХ ІДЭАЛАЎ, ЯКІХ ЁН ПРЫТРЫМЛІВАЕЦЦА”


Ул. інф.

(Жук: ) “Калі гаворыць пра жорсткасьць, неабгрунтаванасьць і глупства рэжыму ў адносінах да журналістаў, да людзей, якія змагаюцца за незалежнасьць Беларусі – то гэта ўсё ўжо знаёмае, гэта мы ўжо адчуваем на сабе на працягу апошніх васьмі гадоў. І чым далей, тым болей сытуацыя з гэтым будзе ўскладняцца. Я б хацеў зараз проста сказаць, проста выказаць сваю павагу да Віктара Івашкевіча як да чалавека, які і ўсе гэтыя 8 гадоў, і ад самага пачатку барацьбы за незалежнасьць, якая пачалася ад 1985 году, пачынаючы ад “Талакі”, БНФ і гэтак далей. Я хацеў бы выказаць сваю павагу да яго працы. Да таго, што чалавек даўно мог бы перастаць гэтым займацца, перастаць дзьмуць супраць ветру – ён якраз робіць тое, чаго ня робяць надта многія людзі ў Беларусі. Таму мы і маем такую сытуацыю, якая ёсьць.

Ён не адыходзіць ад тых ідэалаў, якіх ён прытрымліваецца. Адзін раз пачаў – і да канца прытрымліваецца. Гэта ягоная газэта, ягоная праца і ягоная спроба змагацца зь цяперашнім станам рэчаў у Беларусі, супраць дыктатуры, якая ў нас ёсьць. Рэч вось у чым: улады забіраюць у нас час. Яны не даюць нам магчымасьці ні расьціць нармальна дзяцей, ні нармальна працаваць, ні будаваць сваю будучыню дзякуючы свайму прафэсіяналізму, сваім нармальным адносінам да справы. І вось Віктар – адзін з тых, хто проста ня можа глядзець на гэта проста так, ня можа не супраціўляцца гэтаму. Вось гэта я б хацеў адзначыць і выказаць яму сваю ўдзячнасьць і павагу”.
XS
SM
MD
LG