Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПЯТЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЯГВАЕ ГАЛАДОЎКУ АКТЫВІСТКА “МАЛАДОЙ ГРАМАДЫ” СЬВЯТЛАНА НЕХ


Міхал Карневіч, Горадня

Сёньня са Сьвятланай спрабавалі сустрэцца прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту Аляксандар Антанюк і прадстаўнік “Вясны” Сяргей Мальчык.

Аднак, намесьнік начальніка Кастрычніцкага РАУС Юры Якоўчыц сказаў, што сустрэчы ён не дазволіць, паколькі Сьвятлана, маўляў, сама ні з кім ня хоча сустракацца і слухаць угаворы аб тым, каб яна прыпыніла галадоўку. Паводле Якоўчыца, самаадчуваньне Сьвятланы нармальнае, мэдычнай дапамогі яна не патрабавала. Маўляў, у яе ўся камэра застаўленая бутэлькамі ад мінэралкі і напояў.

Сьвятлана Нех была асуджаная 7 ліпеня на дзесяць сутак арышту за ўдзел у “Ланцугу неабыякавых людзей” Ленінскім раённым судом Горадні. Акцыя ладзілася 8 ліпеня да другіх угодкаў зьнікненьня Зьміцера Завадзкага.
XS
SM
MD
LG