Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ТУРМЕ МІЛІЦЫЯНТЫ ГРЭЛІ ДЛЯ ШЧУКІНА ВАДУ, КАБ ПАМЫЦЦА, БО Ў БЕРАСТАВІЦЫ НЕ ПРАЦУЕ ЛАЗЬНЯ


Міхал Карневіч, Горадня

Шчукін распавядаў сёньня журналістам, што судзіў яго старшыня Бераставіцкага суду Мікалай Панок. На 15 сутак яго асудзілі па двух артыкулах: за парушэньне ўезду ў памежную зону і за супраціў міліцыі.

Валеры Шчукін накіроўваўся ў аўтамабілі ў пасёлак Пагранічны, дзе мясцовыя ўлады пачалі разбурэньне храму беларускай аўтакефальнай царквы. Яго спынілі міліцыянты, сілай выцягнулі з аўтамабіля, прычым заламалі руку так, што ён дагэтуль ня можа сьціснуць кулак. У ізалятары часовага ўтрыманьня Шчукін папрасіў, каб да яго прыслалі лекара, аднак яму адмовілі. Ён напісаў скаргу ў раённую пракуратуру. Лекар прыйшоў, але нічым не дапамог і сказаў, што, маўляў, пройдзе само.

Прабыўшы тыдзень у камэры, Шчукін запатрабаваў, каб яго адвялі ў лазьню, аднак ніводная лазьня ў Бераставіцы не працуе. Ён напісаў яшчэ адну скаргу ў раённую пракуратуру. Пасьля гэтага міліцыянты грэлі яму ваду ў брудных вёдрах, і ён на вуліцы мыўся.

Наогул, Валеры Шчукін заявіў, што на пэрыфэрыіі ўмовы ўтрыманьня асуджаных моцна адрозьніваюцца ад ізалятараў у вабласных гарадах і Менску. Дарэчы, Валеры Шчукін так і ня мог узгадаць, каторы раз яму давялося адбываць пакараньне, паколькі, асабліва апошнім часам, за любое парушэньне яго адразу затрымліваюць і кідаюць у турму.
XS
SM
MD
LG