Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УВЕЧАРЫ Ў ЧАЦЬВЕР УЛАДЫ ПАЧАЛІ РАЗБУРАЦЬ БУДЫНАК АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ЦАРКВЫ Ў ПАГРАНІЧНЫМ


Сяргей Астраўцоў, Гарадзенская вобласьць

Здарылася так, што ўлады дачакаліся, пакуль у Пагранічным ня будзе бацюшкі – Спасюка. Гэта ўжо было ўвечары, пасьля 20-й гадзіны пачалася гэтая акцыя. Прыехала раённае начальства, прывезьлі міліцыю – каля ста чалавек. На ўездах у пасёлак дзяжураць памежнікі, нікога не пускаюць.

Я размаўляў з прыхажанкай гэтай царквы – Нінай Саваўнай. Жанчына не магла спакойна гаварыць, плакала ўвесь час, казала, што ўсе ідуць паглядзець, усе бягуць – там ужо сотні людзей сабраліся, - і тыя, хто хадзілі ў царкву, але большасьць тых, хто не хадзіў, маладыя, старыя, дзеці, усе абураюцца і праклінаюць, як сказала прыхажанка, улады і міліцыю асабліва.

Міліцыя ачапіла вяроўкамі тое месца, дзе знаходзіцца царква, стаяць там па пэрымэтры і нават на гарод, каб нікога не прапусьціць. Людзі спрабавалі прарвацца, у іх не атрымалася.

Мне сказалі, што стаяць тры аўтобусы з голенымі дзябёлымі мужчынамі, на ўсялякі выпадак яны ў цывільным, але, магчыма, гэта міліцыянты.

Начальства, як я ўжо сказаў, раённае прыехала на чале са старшынём райвыканкаму. Улады баяліся, што ў пятніцу адбудзецца асьвячэньне царквы і першыя набажэнствы. Вост нанесены такі ўдар, папярэджаньні.

Мясцовыя жыхары мяркуюць – гэта, зразумела, не дакладна, што ледзьве не арыштантаў з Горадні прывезьлі выконваць разбуральныя працы. Гэта не мясцовыя людзі. Я дадам, што ўлады прызначылі рабочых мясцовай ПМК (мэханізаваная калёна), але яны адмовіліся, калі 26-га ліпеня амаль не дайшло да разбурэньня.
XS
SM
MD
LG