Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

УЛАДЫ НЕ РЭГІСТРУЮЦЬ МАЗЫРСКУЮ “ВЯСНУ”


Казімер Яноўскі, Мазыр

Яшчэ 27 траўня старшыня гарадзкога аддзяленьня “Вясны” Ўладзімер Целяпун падаў дакумэнты ў агульны аддзел гарвыканкаму на рэгістрацыю. Заўвагаў у юрыста гарвыканкаму спадара Марціновіча адносна дакумэнтаў не было. Аднак да гэтага часу вэртыкальны орган ня даў ні станоўчага, ні адмоўнага адказу: зарэгістраванае аддзяленьне “Вясны” ці не?

Нічога не зьмянілася і пасьля асабістага звароту спадара Целяпуна да старшыні гарвыканкаму Валянціна Бандарэнкі.

Заява ў пракуратуру, што гарвыканкам парушае законы пра грамадзкія аб’яднаньні й звароты грамадзянаў, таксама ня мела выніку. Міжрайпракурор спадар Беневаленскі адаслаў заяву на рэагаваньне ў той жа гарвыканкам.

Сваё меркаваньне пра цяганіну выказвае Ўладзімер Целяпун:

(Целяпун: ) “Наша грамадзкая дзейнасьць у межах закону і рамках закону палохае кіраўнікоў адміністрацыі гораду. Калі мы будзем афіцыйна зарэгістраваныя, мы можам самастойна рабіць захады па абароне правоў грамадзянаў”.
XS
SM
MD
LG