Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БЕРАСЬЦІ АПРАЎДАЛІ ЎДЗЕЛЬНІЦУ “ЛАНЦУГУ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”


Алег Супрунюк, Берасьце

Як вынiкае з пастановы Вярхоўнага суду, у той дзень спадарыня Карпюк сапраўды знаходзiлася каля кiнатэатру “Беларусь” у Берасьцi з партрэтам знiклага бязь вестак Зьмiтра Завадзкага. Але ж гэты партрэт “не адлюстроўваў грамадзка-палiтычных, групавых цi прыватных iнтарэсаў цi пратэсту, а сьцьвярджаў факт зьнiкненьня адлюстраванага на iм чалавека”.

Вярхоўны суд Беларусi лiчыць, што дзеяньні Эльжбэты Карпюк не парушаюць закон i ў іх няма складу адмiнiстратыўнага правапарушэньня.

Гэта ўжо трэцi выпадак, калi найвышэйшая судовая iнстанцыя Беларусi задавальняе скаргу берасьцейскiх удзельнiкаў “Ланцугу неабякавых людзей”, якiх пакараў мясцовы суд.
XS
SM
MD
LG