Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЖУРНАЛІСТАЎ УСТУПІЛАСЯ ЗА “ПАГОНЮ”


Казімер Яноўскі, Гомель

У ёй сказана, што гомельскія журналісты з трывогай назіраюць за мэтанакіраваным перасьледам у Горадні галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты “Пагоня” Міколы Маркевіча і карэспандэнта Паўла Мажэйкі.

Прыкра ўсьведамляць, сказана ў заяве, што ў беларускай краіне за вострыя публікацыі, незалежныя меркаваньні зачыняюцца газэты, а на журналістаў, што ўзвышаюць голас з крытыкай існага рэжыму, заводзяць крымінальныя справы.

У арбіту рэпрэсіяў уцягваюцца пракуратура, міліцыя, суды. Крымінальны перасьлед журналістаў газэты “Пагоня” нагадвае аналягічную справу маладой актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Рэчыцы Натальлі Брэль. З прычыны перасьледу яна вымушаная была пакінуць краіну.

Згаданыя ды шмат якія іншыя факты прыводзяць да высновы, што свабода слова, іншадумства ў любой форме абарочваюцца ў Беларусі расправай над людзьмі.

Гомельская арганізацыя БАЖ пратэстуе супраць абмежаваньня канстытуцыйнага права грамадзян на выказваньне думак і перакананьняў, супраць судовага перасьледу журналістаў за выкананьне імі свайго прафэсійнага абавязку — даносіць да шараговых выбаршчыкаў Беларусі сумленную і аб’ектыўную інфармацыю.
XS
SM
MD
LG