Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮЛІЯ ЧЫГІР МЯРКУЕ, ШТО ПРАТАКОЛ ПРАЦЭСУ СУПРАЦЬ ЯЕ СЫНА ПАДРОБЛЕНЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

(Юлія Чыгір: ) "Азнаёміўшыся з пратаколамі, я бачу, што з самага пачатку судовага працэсу над маім сынам суд ужо вызначыўся з тым, што ён вінаваты, і пад гэтае абвінавачаньне падводзіліся ўсе пратакольныя запісы. Пратакол пісаўся так, што з паказаньняў выкінутыя ўсе словы, якія сьведчаць аб невінаватасьці альбо тыя, якія трэба было правяраць, але ані сьледчыя, ані суд не зьбіраліся гэтага рабіць".

Цяпер гарадзкі суд павінен прызначыць дзень разгляду скаргі на вынесены Аляксандру Чыгіру прысуд. Нагадаю, паводле рашэньня Ленінскага раённага суду Менску Чыгір-малодшы атрымаў 7 гадоў калёніі строгага рэжыму. Звычайна гэты рэжым выкарыстоўваецца супраць рэцыдывістаў. Між тым, раней Аляксандар да суду не прыцягваўся . Сям’я Чыгіроў лічыць, што сына пакаралі, каб адпомсьціць бацьку за актыўную палітычную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG