Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСКАЯ МОВА ВЯРНУЛАСЯ Ў МЕНСКУЮ ГАРАДЗКУЮ ДАВЕДКУ ДАКЛАДНАГА ЧАСУ


Валянціна Аксак, Менск

Гаворыць намесьнік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў:

(Кручкоў: ) "Усе чыноўнікі Менгарвыканкаму, да якіх мы тэлефанавалі, і Белтэлекаму — Вольга Кузьміцкая — казалі, што напэўна тут нешта зрабілі няправільна. Але калі я ўжо непасрэдна патэлефанававаў у менскія гарадзкія сеткі і натрапіў на Мацкевіч Марыю Ўладзімераўну, яна мне заявіла, што мы яе не прымусім перайсьці зноў на беларускую мову. Яна сказала: пакажыце мне пункт тэхнічнае дакумэнтацыі, па якой я павінна рабіць тэхнічную дакумэнтацыю — якой яна лічыць службу 088 — на беларускай мове, і вы мяне не прымусіце".

Аднак грамадзкае абурэньне самаўпраўствам чыноўніцы дало свой плён. Ад сёньня пра дакладны час голасам знакамітае тэледыктаркі Тацяны Мацюшэнкі аўтаадказчык зноў паведамляе па-беларуску.
XS
SM
MD
LG