Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАЛАДАФРОНТАВЦ ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ ПРАВЁЎ МІНУЛУЮ НОЧ У МІЛІЦЭЙСКІМ ПАСТАРУНКУ


Любоў Лунёва, Менск

Учора а 6 гадзіне вечара ў пакой да Зьмітра прыйшлі міліцыянты і забралі яго. Раніцай на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Міліцыянты напісалі ў пратаколе, што Зьміцер "у 18.20 нецэнзурна лаяўся ля дома №18 на вуліцы Леніна". Замест таго, каб перадаць справу ў суд, Зьмітра Дашкевіча пачалі дапытваць супрацоўнікі аддзелу эканамічных злачынстваў. Хлопцу пагражалі, што, калі ён не прызнае нейкую растрату грашовых сродкаў на суму 140 000 рублёў, то яго пасадзяць за дробнае хуліганства, як мінімум на 10 сутак.

Зьміцер не пагадзіўся і запатрабаваў адваката. Справу будуць разглядаць у аўторак. Сёньня Зьміцер Дашкевіч даслаў скаргу на імя пракурора Ленінскага раёну Менску на незаконныя дзеяньні міліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG