Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ГОРАДНІ ЖУРНАЛІСТЫ ПІКЕТАВАЛІ Ў АБАРОНУ “ПАГОНІ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Празь некаторы час у сквэры на Савецкай плошчы чатыры журналісты разгарнулі транспарант з тэкстам: “Быў бы журналіст – камэра будзе!” Праз 40 хвілін іх таксама забрала міліцыя.

Пазьней каля гандлёвага цэнтру “Баторыя” яшчэ пяць журналістаў таксама наладзілі пікет. Яны трымалі транспарант з надпісам: “Я таксама пішу праўду, і я – наступны”. Хутка іх затрымала міліцыя. Судовы працэс над супрацоўнікамі “Пагоні” Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам распачнецца 9 красавіка. Іх абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

На сайце “Пагоні” ідзе апытаньне наконт магчымых вынікаў суду. У апытаньні ўзялі ўдзел 43 чалавекі. Большасьць (каля 60%) лічыць, што журналісты атрымаюць тэрмін зьняволеньня. Рэшта мяркуе, што Маркевіч і Мажэйка застануцца на волі.

Сёньня ў канцы дня судзьдзя Дземчанка разгледзеў справы 13 удзельнікаў несанкцыянаваных пікетаў. Шэсьць чалавек атрымалі арышт: двое па 10 сутак, астатнія меншыя тэрміны. Дзьве журналісткі пакараныя штрафам на 30 і 20 мінімальных заробкаў. Ёсьць таксама два папярэджаньні. Астатнія пачуюць свой прысуд у панядзелак.
XS
SM
MD
LG