Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ АБВЕСЬЦІЛІ ПРЫМУСОВЫ СУБОТНІК


Альгерд Невяроўскі, Менск

Паводле мясцовых актывістаў свабодных прафсаюзаў, адміністрацыя заводу “Белшына” ды іншых бабруйскіх прадпрыемстваў ужо агучыла загад, паводле якога заўтрашні дзень абвешчаны працоўным і рабочыя павінны яго цалкам адпрацаваць на карысьць дзяржавы.

Рабочым, якія ня выйдуць заўтра на працу, пагражаюць звальненьнем. Камітэты свабодных прафсаюзаў бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў ды некаторых іншых прадпрыемстваў зьбіраюцца арганізаваць заўтра акцыі пратэсту супраць прымусовай бясплатнай працы.
XS
SM
MD
LG