Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬВЯТЛАНА І ВОЛЬГА ЗАВАДЗКІЯ ПАДАЛІ СКАРГУ НА ПРЫСУД, ВЫНЕСЕНЫ ВАЛЕРУ ІГНАТОВІЧУ І МАКСІМУ МАЛІКУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Ігнатовіча і Маліка прызналі вінаватымі ў выкраданьні Завадзкага і асудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня, хаця сваёй віны яны не прызналі.

Аўтары скаргі таксама лічаць віну Ігнатовіча і Маліка недаказанай. Яны мяркуюць, што скасаваньне прысуду дасьць новы штуршок сьледзтву, без чаго немагчыма да канца высьветліць удзел групоўкі Ігнатовіча ў гэтым злачынстве, знайсьці замоўнікаў выкраданьня і сьляды зьніклага амаль два гады таму апэратара ОРТ.
XS
SM
MD
LG