Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

11, 12 І 13 САКАВІКА Ў ГОРАДНІ ПЛЯНАВАЛІСЯ ПІКЕТЫ Ў АБАРОНУ ЖУРНАЛІСТАЎ ГАЗЭТЫ "ПАГОНЯ"


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Заявы ў гарвыканкам падалі пяць асобаў. Тры зь іх атрымалі пісьмовую адмову. Старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка лічыць, што пікеты маглі б пашкодзіць "аб'ектыўнасьці правядзеньня сьледзтва". Заяўшчыкі хацелі пікетаваць каля аблвыканкаму, побач з абласной пракуратурай і каля сьледчага аддзелу пракуратуры.

Пяць гадоў таму рэдакцыю "Пагоні" выселілі з памяшканьня на вуліцы Савецкай. Тады ўлады дазволілі пікетоўшчыкам зьбірацца насупраць будынку абласнога выканаўчага камітэту.

Магчыма, што крымінальная справа на галоўнага рэдактара газэты Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку на наступным тыдні трапіць у суд, бо тэрмін сьледзтва закончыцца. Хаця яго могуць і працягнуць. Як вядома, іх абодвух абвінавачваюць у паклёпе на прэзыдэнта.

Многія гарадзенцы імкнуцца падтрымаць журналістаў "Пагоні", не зважаючы на любыя забароны. Некалькі асобаў падалі таксама заяву на правядзеньне ў Дзень Волі 25-га сакавіка ўрачыстага сходу ў гарадзкім парку імя Жылібэра.
XS
SM
MD
LG