Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСКІЯ ПРАВААБАРОНЦЫ ВЫСОКА АЦЭНЬВАЮЦЬ ЗЬМЕСТ ШТОГАДОВАГА ДАКЛАДУ ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТУ ЗША Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА


Віталь Цыганкоў, Менск

(Процька: ) "Слушна вызначаныя тыя пункты парушэньняў правоў чалавека, якія маюць месца ў нас. У асноўным слушна паказана, што сабой уяўляюць гэтыя парушэньні".

(Карэспандэнт: ) "Ці не здаецца вам, што што-небудзь упушчана, чаму-небудзь аддаецца менш увагі, чым, як вам здавалася б, патрэбна?"

(Процька: ) "Справа ў тым, што ў іх свая сыстэма ацэнкі і падбору матэрыялаў. Мы ў сваёй дзейнасьці, калі рыхтуем маніторынг, абапіраемся на тыя дамовы, якія Беларусь забавязалася выконваць. Таму можна сказаць, што парушэньні Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ці Пакту аб сацыяльна-эканамічных правах у Беларусі больш выразныя. Але ЗША, як мне здаецца, да сёньня не падпісалі Пакт аб сацыяльных, эканамічных і культурных правах. Таму ў іх іншая сыстэма адліку".

(Карэспандэнт: ) "Якая, на вашую думку, можа быць рэакцыя афіцыйных беларускіх уладаў?"

(Процька: ) "Нашыя афіцыйныя ўлады наагул адмаўляюць, што ў краіне ёсьць парушэньні правоў чалавека. Я ня памятаю ніводнага выпадку, каб нашыя ўлады афіцыйна сказалі — "так, гэта ёсьць, гэта дрэнна, і гэта мы будзем рабіць лепей". Яны кажуць — "у ЗША ў саміх ёсьць парушэньні, ва ўсіх краінах ёсьць парушэньні" — і гэтым апраўдваецца тое, што робіцца ў нашай краіне".

Ці супадае ў асноўным погляд на праблемы правоў чалавека беларускіх праваабаронцаў з поглядам амэрыканскага дзярждэпартамэнту? Ці вылучаюцца асноўнымі тыя ж самыя праблемы ці тут адчуваецца пэўная розьніца? На гэтае пытаньне адказвае кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна-96" Алесь Бяляцкі:

(Бяляцкі: ) "Справаздача Дзярждэпу ЗША мне падаецца, па-першае, даволі ляканічнай. Яе аб'ём па парушэньнях у Беларусі можа не ахоплівае ўсе парушэньні — але, што самае істотнае, ён закранае ўсе бакі гэтых парушэньняў і будуецца па характэрнай для гэтых справаздачаў схеме. У іх у ЗША распрацаваная свая схема, якая закранае ўсе асноўныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Мне здаецца, разьдзел справаздачы, прысьвечаны Беларусі, важны для нас яшчэ і таму, што гэты даклад традыцыйна мае высокую ступень даверу ў іншых праваабарончых структураў, прадстаўнікоў іншых дзяржаваў. Таму, натуральна, яна будзе малапрыемнай для нашых беларускіх уладаў".
XS
SM
MD
LG