Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ "ЗУБРЫ" – ЗА ПРАЎНУЮ КУЛЬТУРУ НАСЕЛЬНІЦТВА!


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Апошнія два тыдні жыхары Віцебску заўважаюць на сваіх пад’ездах незвычайныя аб’явы: спасылаючыся на 21-ы артыкул дзейнай беларускай Канстытуцыі, ім нагадваюць пра гарантыі годнага жыцьця.

І паколькі прыкметы годнага жыцьця для звычайнага грамадзяніна – гэта і цяпло ў кватэры, і асьвятленьне ў пад’езьдзе, і заўсёдная наяўнасьць вады ў кране, то віцяблянам у гэтых аб’явах падаюць тэлефоны адказных службаў, якія мусяць забясьпечыць гарантаваныя Канстытуцыяй даброты.

Аўтарамі ды распаўсюднікамі незвычайных аб’яваў ёсьць віцебскія "зубры". Шараговыя грамадзяне ахвотна карыстаюцца гэтай падказкай: пасьля настойлівых тэлефанаваньняў у домакіраўніцтвы ды службы камунальнае гаспадаркі (з абавязковай спасылкай на артыкул Канстытуцыі!) у іхных пад’ездах напраўду пачынаецца доўгачаканы рамонт ліфтоў або замена батарэяў.
XS
SM
MD
LG