Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛЕР ІГНАТОВІЧ, ЯКОГА АБВІНАВАЧВАЮЦЬ У ВЫКРАДАНЬНІ ЗЬМІТРА ЗАВАДЗКАГА, АДМОВІЎСЯ АД АПОШНЯГА СЛОВА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Валерыя Ігнатовіча прынесьлі ў судовую залю на насілках і прапанавалі выступіць з апошнім словам, але ад прамовы ён адмовіўся. Тры ягоныя саўдзельнікі вінаватымі сябе не прызналі.

Паводле судзьдзі Сіманава, прысуд прагучыць не раней як праз два тыдні. Дакладны дзень ня быў названы. Нагадаем, пракурор запрасіў для ўсіх чатырох абвінавачаных сьмяротнае пакараньне.


XS
SM
MD
LG