Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РАБОЧЫЯ МТЗ БАРОНЯЦЬ ПРАФСАЮЗНУЮ МАЁМАСЬЦЬ


Міхал Стэльмак, Менск

Пасьля таго, як рабочыя два дні таму вярнуўлі сканфіскаванае прафсаюзнае памяшканьне пад свой кантроль, яны не пакідаюць яго ні днём, ні ноччу.

Сёньня сябры Свабоднага прафсаюзу адхілілі ўльтыматум адміністрацыі добраахвотна вызваліць офіс і працягваюць ахоўваць яго ад магчымага гвалтоўнага захопу заводзкім начальствам. Улады і праваахоўчыя органы, якія паінфармаваныя аб падзеях на МТЗ, пакуль што маўчаць.

XS
SM
MD
LG