Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КУРАПАТЫ. БУДАЎНІКІ ЗЬНЯЛІ КАЛЯ 10 КРЫЖОЎ. САМАЗВАЛЫ ЗАВАЛЬВАЮЦЬ ГЭТАЕ МЕСЦА ПЯСКОМ


З Ганнай Соусь гутарыць Алена Ціхановіч

Вось цяпер усе чакаюць, што будуць рабіць з валанцёрамі, якія застаюцца. Тут увогуле вельмі нэрвовая атмасфэра, некаторыя дзяўчыны плачуць. Пакуль грамадзкасьці мала. Патэлефанавалі ўсім прадстаўнікам палітычных партыяў і заклікалі хутчэй прыяжджаць.

(Карэспандэнт: ) “Ганна, а вось абаронцы ня йдуць на канфлікт з будаўнікамі?”

(Соусь: ) “Вырашылі, што на канфлікт ня пойдуць, будуць проста стаяць і глядзець. Міліцыянты, дарэчы, самі крыжоў не здымаюць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ўдалося Вам пацьвердзіць інфармацыю ў прадстаўнікоў міліцыі, што сапраўды нехта быў забіты ў лесе побач з урочышчам?”

(Соусь:) “Гэтую інфрамацыю яны ня спраўджваюць і не абвяргаюць. Хутчэй за ўсё, гэта была падстава, каб сюды прыехала міліцыя і на гэта не зьвярнулі ўвагі. Міліцыянты нічога не гавораць пра нябожчыка. Галоўнае, што трэба здымаць крыжы, паводле іх. Трэба будаваць дарогу”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ўдалося Вам знайсьці сьведку нейкага здарэньня, бойкі, сутычкі, якая адбылася напярэдадні?”

(Соусь: ) “Так, ёсьць сьведка. Гэта спадар Аляксей з Беларускай партыі Свабоды. Пагутарыце зь ім…”

(Карэспандэнт: ) “Аляксей, Вы былі сьведкам нейкай бойкі альбо сутычкі ў Курапатах?”

(Аляксей: ) “Так, я быў. Тут, у Курапатах, маладыя хлопцы гадоў 27-30, падышлі ў нецьвярозым стане, пыталіся, гаварылі, што гэта ня наш раён, што мы сюды прыехалі, качаем свае правы, а тут палякі пазахаваныя. Што гэта ня мае сэнсу. Другі раз яны, калі яшчэ выпілі спіртнога, прыйшлі сюды і пачалі тое самае. Але сутычак не было”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, Вы верыце ў інфармацыю, што нехта мог быць забіты недзе побач?”

(Аляксей: ) “Не, ніхто ня мог быць тут забіты. Так, мы бачылі. Я асабіста бачыў, як адзін з хлопцаў выцягваў другога, гадоў 24-27, але той, нібыта, быў п’яны. На тым месцы, а мы хадзілі нарыхтоўваць дровы, я асабіста глядзеў, там нічога не было”.

(Карэспандэнт: ) “Аляксей, дык адкуль гэтая інфармацыя?”

(Аляксей: ) “Мы падышлі сёньня да ўладаў, якія пад’ехалі сюды, пачалі пытацца. Яны сказалі: прыедзе вышук, будзе разьбірацца, тое, што знойдзены труп. Але, калі б і праўда тут быў труп, яны б цягалі нас, уся віна была б на нас, што мы зьдзейсьнілі гэтае злачынства”.

(Соусь: ) “Зараз бачна, што падыходзяць жыхары мікрараёну Зялёны Лук, яны спрабуюць падысьці да лягеру валанцёраў, але гэта зрабіць складана, бо дарога перакрытая тэхнікай і міліцыянтамі”.
XS
SM
MD
LG