Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭДАКТАР МАГІЛЕЎСКАГА АБЛАСНОГА РАДЫЁ ЛАПЦЭВІЧ ПАПРАСІЎ ПРЫТУЛКУ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Напярэдадні ад'езду ў гэтую краіну ён зьвярнуўся да праваабарончых арганізацый Эўропы з просьбай праінфармаваць свае сродкі масавай інфармацыі пра невыкананьне Рэспублікай Беларусь міжнародных заканадаўчых актаў.

У прыватнасьці, спадар Лапцэвіч узгадвае пра міжнародны пакт аб грамадзянскіх палітычных правах, які парушылі беларускія ўлады падчас разгляду ягонай адміністрацыйнай справы. У сакавіку 1997 году яго затрымалі й аштрафавалі за распаўсюд улётак, у якіх распавядалася пра гісторыю стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Такое ж пакараньне напаткала яго за распаўсюд Дэклярацыі ўсеагульных правоў чалавека.

Уладзімер Лапцэвіч прайшоў усе суды ад раённага да вярхоўнага, аднак усе інстанцыі пакінулі ранейшы вырак у сіле. Потым ён зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека, прадстаўнікі якога запатрабавалі ад беларускіх уладаў кампэнсаваць яму штраф і адмяніць вырак.

Улады ніяк не зрэагавалі на гэтую заўвагу, перасьлед журналіста працягваўся. За палітычную дзейнасьць яго чакала яшчэ некалькі пакараньняў, пасьля чаго ён быў вымушаны напісаць зварот і прасіць прытулку ў замежжы.

XS
SM
MD
LG