Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КУРАПАТЫ. П’ЯНЫЯ МАЛОЙЧЫКІ Ў АБАРОНЦАЎ СЁНЬНЯ ПАТРАБАВАЛІ КЕЛІХІ – КАБ “АДПАЧЫЦЬ” У ЛЕСЕ


Ганна Соусь, Менск

Большасьць сяброў партыі прыехалі ў Курапаты з набажэнства, якое адбывалася ў царкве, у Ратамцы. Набажэнства было ў памяць ахвяраў рэвалюцыі камуністычнага тэрору.

Крыжы сёньня ў Курапатах усталёўвалі з другога боку дарогі, блізу мікрараёну: на тых участках, дзе яшчэ можа прайсьці будаўнічая тэхніка. Побач са мной сакратар Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал:

(Буйвал: ) “Я б назваў тых, хто працуе зараз на трактарах і прывозяць у Курапаты горы зямлі, - разбуральнікамі, не будаўнікі, не стваральнікамі. Гэта сымбалічна, што цёмныя сілы, іх, магчыма несьвядомыя прыслужнікі, актывізавалі сваю дэструктыўную дзейнасьць. Але мы тут, мы ствім крыжы, нашыя сябры будуць бараніць Курапаты”.

Сёньня ў Курапатах не абышлося без інцыдэнту. А палове на 4-ю сюды прыйшлі п’яныя хлопцы і сталі патрабаваць ад валанцёраў, каб тыя далі ім келіхі, тыя зьбіраліся ісьці ў лес – “адпачываць”. Паводзілі сябе вельмі агрэсіўна. Адзін зь іх прадставіўся ахоўнікам начнога клюбу Мэркуры, які знаходзіцца ў Зялёным Лузе. Ён папярэдзіў абаронцаў Курапатаў, што гэта “іхная тэрыторыя, іхнае месца адпачынку і пагражаў хуткай расправай”. Гэтыя людзі правакавалі на бойку, але яна не адбылася, бо побач было некалькі дзесяткаў сяброў КХП БНФ, гэта спыніла п’яных.

Цяпер валанцёры мяркуюць, што бліжэйшым часам тыя могуць зьявіцца ізноў, калі тут ня будзе людзей сталага ўзросту.

Уначы тут звычайна каля 10ці чалавек, яны здольныя сябе абараніць. Дзяжурства працягваецца, нягледзячы на тое, што працуе тэхніка. У вайсковым намёце – цёпла.
XS
SM
MD
LG