Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПЭРАЦЫЯ «АНТЫТЭРОР» У БЕЛАРУСІ. БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ ЗЬБІРАЮЦЬ ЗЬВЕСТКІ ПРА ЎСІХ ПАДАЗРОНЫХ


Алег Супрунюк, Берасьце

Так званая апэрацыя "Антытэрор" абвешчаная зараз па ўсёй Беларусi, з мэтаю не дапусьцiць падзеяў, падобных на тыя, што здарылicя тыдзень таму ў ЗША. Аднак ва ўпраўленьнi ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму сьцвярджаюць, што iхняя апэрацыя мае шэраг асаблiвасьцяў. Гэта тлумачыцца тым, што ў берасьцейскiм рэгiёне разьмешчана шмат небясьпечных аб'ектаў.

Мiлiцыянты ўзялi пад асобы кантроль памяшканьнi, дзе захоўваецца зброя i выбуховыя рэчывы, а таксама нафта- i газаправоды.

Узмоцненыя нарады мiлiцыi заўважаныя ў месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў, на вакзалах, рынках й гатэлях. Мiлiцыянты правяраюць таксама жылыя дамы й адмiнicтрацыйныя будынкi.

Асаблiвую ўвагу берасьцейская мiлiцыя зьвяртае на iншаземных грамадзянаў з так званага каўказкага рэгiёну (некаторых з iх ужо выклiкаюць ва ўпраўленьне ўнутраных справаў). Акрамя таго, жыхароў Берасьцейшчыны заклiкаюць паведамляць пра дзеяньнi ўсiх падазроных асобаў, схiльных да зьдзяйсьненьня асаблiва цяжкiх злачынстваў.

Фактычна ўся берасьцейская мiлiцыя перайшла на працу ва ўзмоцненым рэжыме. Але кiраўнiк прэсавай службы абласнога ўпраўленьня ўнутраных страваў Вiктар Васiлеўскi гаворыць, што сытуацыя ў рэгiёне нармалёвая i нiчога надзвычайнага няма.

Разам з тым, спадар Васiлеўскi лiчыць, што грамадзянам трэба заставацца пiльнымi, каб разам з праваахоўчымi ворганамi прадухiлiць магчымыя злачынствы.
XS
SM
MD
LG