Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЕГІ ЗАВАДЗКАГА СПАДЗЯЮЦЦА НА ТОЕ, ШТО ЁН ЖЫВЫ


Алена Ціхановіч, Прага

(Наважылаў: ) “Вядома, сёньня мы згадаем нашага калегу, нашага сябра Дзіму. А 18-й гадзіне ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі пройдзе невялікая акцыя, дзе зьбяруцца родныя і калегі Дзімы, тыя, хто яго ведаў. У вузкім коле, у нашаым калектыве таксама адзначым гэтае сумнае сьвята і падымем за яго чарку”.

(Карэспандэнт: ) “Вы раней сьвяткавалі дні народзінаў са Зьмітром? Які ён быў?”

(Наважылаў: ) “Чаму быў? Дзіма ёсьць. Ён вельмі вясёлы чалавек. Кожны раз ягоныя народзіны адзначаліся вельмі весела. Ён вельмі любіць сьпяваць, асабліва беларускія народныя песьні, і калі сьвята ўжо заходзіла далёка, ён пачынаў сьпяваць…”

(Карэспандэнт: ) “Якую канкрэтна песьню? Якую ён асабліва любіў?”

(Наважылаў: ) “Як увайду я ў новую канюшню”.

(Карэспандэнт: ) “Зараз адбываецца працэс, калі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў хочуць перадаць інфармацыю аб зьніклых грамадзкасьці. Ці ёсьць у вас надзея, што і аб Зьмітру зьявіцца нейкая інфармацыя?”

(Наважылаў: ) “Надзея, безумоўна, ёсьць на тое, што Дзіма жывы. Падстава – тое, што ва ўсіх дакумэнтах, якія зьяўляюцца апошнім часам, гаворка ідзе толькі пра Ганчара, Красоўскага і Захаранку. Гэта дае надзею на тое, што ён сапраўды жывы, недзе ўтрымліваецца па невядомых прычынах, і я спадзяюся, што справу можа прасьвятліць надыходзячы суд, бо прадстаўніка ОРТ абяцалі туды пусьціць”.


XS
SM
MD
LG