Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВЯЧАСЛАЎ БУДКЕВІЧ: ЧАЛАВЕК НАЗЫВАЕ, ЯКІМІ АЎТАМАБІЛЯМІ КАРЫСТАЛІСЯ СОБРАЎЦЫ


Алег Грузьдзіловіч, Прага

(Будкевіч: ) “Касэта трапіла ў БелаПАН сёньня ў першай палове дня. Якім чынам – пакуль не вядома. Гэта – прыкладна 20-хвілінная стужка. На ёй чалавек, твару якога не відаць, голас якога даволі істотна зьменены, распавядае аб некаторых падрабязнасьцях выкраданьня ў верасьні 1999 году Ганчара і Красоўскага”.

(Карэспандэнт: ) “Ён спасылаўся на кагосьці, ці ён самі відавочца?”

(Будкевіч: ) “Як я зразумеў, ён выступае як сьведка. Справа ў тым, што якасьць стужкі вельмі дрэнная. Мабыць, гэта з-за таго, што голас чалавек быў вельмі зьменены. Гэты чалавек называе некалькі новых прозьвішчаў, якія дагэтуль у прэсе не гучалі”.

(Карэспандэнт: ) “А Вам яны вядомыя, гэтыя прозьвішчы?”

(Будкевіч: ) “Не”.

(Карэспандэнт: ) “Вы можаце назваць іх?”

(Будкевіч: ) “Не, не хацеў бы”.

(Карэспандэнт: ) “Абставіны, пра якія распавядае чалавек, сапраўды новыя?”

(Будкевіч: ) “Гэты чалавек распавядае аб тым, якімі тэхнічнымі сродкамі, напрыклад, аўтамабілямі, карысталіся собраўцы. Я думаю, што новыя там толькі прозьвішчы”.

(Карэспандэнт: ) “Як журналіст, Вы давяраеце гэтай стужцы?”

(Будкевіч: ) “На сёньня цяжка сказаць – давяраю ці не давяраю, бо зараз такі час… Усё магчыма. Гэта можа быць як фальшыўка, так і праўда”.


XS
SM
MD
LG