Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖНАРОДНЫ КАМІТЭТ АБАРОНЫ ЖУРНАЛІСТАЎ ВЫСТУПІЎ З АДМЫСЛОВАЙ ЗАЯВАЙ У СПРАВЕ ЗАВАДЗКАГА


Мікола Іваноў, Прага


Камітэт лічыць, што на працягу мінулага году зьявіліся канкрэтныя факты, якія дазваляюць мець рэальныя вынікі следства.

Анн Купэр, выканаўчы дырэктар Камітэту аброны журналістаў, заявіла:

“Адсутнасць канкрэтных вынікаў дазваляе меркаваць, што беларускія ўлады не зацікаўленыя ў раскрыцьці невыгоднай для іх справы. Мы зноў заклікаем прызначыць незалежнага пракурора, які б меў адпаведны аўтарытэт і палітычную волю расьсьледаваць справу і прыцягнуць злачынцаў да адказнасьці”.

У заяве таксама гаворыцца, што цяпер, пасьля заяваў былых супрацоўнікаў пракуратуры Зьмітра Петрушкевіча і Алега Случака пра абставіны зьнікненьня Зьмітра Завадзкага, ёсьць усе падставы для таго, каб зрушыць сьледзтва зь мёртвай кропкі.
XS
SM
MD
LG