Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗІНАІДА ГАНЧАР: “КАЛІ ДАГЭТУЛЬ СПРАВЫ НЕ РАСЬСЛЕДАВАНЫЯ – ЗНАЧЫЦЬ, ЁСЬЦЬ РЭАЛЬНАЯ ДАТЫЧНАСЬЦЬ ДА ІХ УЛАДЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск


(Зінаіда Ганчар: ) “Што тычыцца майго мужа. Прайшло ўжо амаль два гады і вы ж бачыце, што выніку няма. А выніку няма тады, калі нехта ня хоча весьці сьледзтва. Гэты “нехта” можа быць толькі ў самых вышэйшых эшалёнах улады.

Лепш было б паразмаўляць з тымі, хто пра гэта гаворыць, таму што, на жаль, вельмі многа рознай інфармацыі, і калі гэтыя людзі сапраўды пакінулі тэрыторыю Беларусі, і ім нічога ўжо не пагражае за мяжой, то яны мусяць самі выступіць і сказаць. Таму што абапірацца толькі на дадзеныя Інтэрнэту – цяпер не зусім разумна. У Інтэрнэт можа ўвайсьці хто заўгодна і падаць якую заўгодна інфармацыю.

Складана сказаць пра матывацыі гэтых людзей. Чаму праз Інтэрнэт? Цяпер шмат іншых магчымасьцяў для сувязі. Але я яшчэ раз пацьвярджаю, што калі да гэтага часу гэтыя справы не расследаваныя – значыць, ёсьць рэальная датычнасьць да гэтых справаў вышэйшай улады”.
XS
SM
MD
LG