Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАВААБАРОНЦЫ НА ПРЫЁМ ДА ВАДЗІМА ПАПОВА НЯ ТРАПІЛІ


Любоў Лунёва, Менск


Нагадаем: сябры гэтай арганізацыі не падзяляюць поглядаў колішняга кіраўніка Лігі Яўгена Новікава. У свой час на сходзе яны асудзілі дзеяньні Новікава і зьнялі яго з пасады. Але, дзякуючы падтрымцы ўладаў, Яўген Новікаў зарэгістраваў новую арганізацыю з той жа назвай, а нязгодным зь ім адмовілі ў рэгістрацыі. Ліга, якую ўзначальвае Новікаў, цяпер актыўна падтрымлівае палітыку ўладаў у галіне правоў чалавека.

Сябры Лігі разьлічвалі трапіць на прыём да Вадзіма Папова, але спаслаўшыся на тое, што сёньня яго няма ў Менску, у сустрэчы ім адмовілі. Уладзімер Канаплёў параіў праваабаронцам сустрэцца з памочнікамі Папова.

У заяве, якую сябры Лігі спрабавалі перадаць кіраўніцтву "палаты прадстаўнікоў", выказваецца патрабаваньне стварыць парлямэнцкую камісію з удзелам прадстаўнікоў Лігі дзеля расьсьледаваньня зьнікненьняў і забойстваў ня толькі вядомых палітыкаў, але і простых грамадзянаў.

Шэраг патрабаваньняў тычыцца выбараў. У прыватнасьці, стварэньня роўных умоваў для ўсіх кандыдатаў. Для гэтага прапануецца перадаць выкананьне абавязкаў кіраўніка дзяржавы на пэрыяд выбараў ад Лукашэнкі старшыні Савета Міністраў, забясьпечыць роўны доступ да дзяржаўных СМІ ўсім кандыдатам.

Памочнік Папова як прачытаў зьмест заявы, прыняць яе адмовіўся. Гаворыць Кацярына Садоўская

(Садоўская: ) "Ну, тут на мяне пасыпаўся град абвінавачаньняў. Мне казалі, што не разумеюць чаго мы хочам, што гэта палітычная заява. Мне паведамілі, што подпісы ў заяве аддадуць у пракуратуру, каб высьветліць, ці сапраўдныя яны. Мы ўжо ведаем, на што скіраваныя такія дзеяньні.

Калі мы ў 1999 годзе наведалі прыёмную Лукашэнкі, нас не прынялі, але потым па адным чалавеку выклікалі ў пракуратуру і там запалохвалі. Яны разьлічваюць і гэтым разам прыняць кожнага паасобку і каб ніякіх калектыўных заяваў", — паведаміла Радыё Свабода намесьніца старшыні Лігі правоў чалавека Кацярына Садоўская.

Сябры Лігі паведамілі, што 18 чэрвеня ля Дома ўраду яны плянуюць правесьці акцыю, прысьвечаную прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі.
XS
SM
MD
LG