Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЕНА ЗАХОЖАЯ ПРАЦЯГВАЕ ГАЛАДОЎКУ ЗА ПРАФСАЮЗНЫЯ ПРАВЫ


Міхал Стэльмак, Бабруйск


Яна дамагаецца, каб адміністрацыя прадпрыемства не перашкаджала рэгістрацыі прафсаюзнай суполкі.

Сёньня Алена Захожая трымала галадоўку дома, але заўтра, нягледзячы на аслабленае здароўе, мае намер дабрацца да працы на шынным камбінаце.

Між тым, мэдыкі, якія 8 траўня абсьледавалі спадарыню Захожую, кажуць, што патрэбная шпіталізацыя. Аднак прафсаюзная лідэрка адмовілася ад мэдычных паслугаў і вырашыла прадоўжыць акцыю пратэсту.

XS
SM
MD
LG