Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ПРАЗЕ АДБЫЎСЯ ПЕРАДПРЭМ’ЕРНЫ ПАКАЗ ДАКУМЭНТАЛЬНАГА ФІЛЬМУ “БЕЛАРУСЬ ПАД ЦЕНЕМ СТАЛІНА”


Алена Ціхановіч, Прага

На сёньняшнім перадпрэм’ерным паказе з журналістамі сустрэўся адзін з аўтараў сцэнара – журналіст Міхал Плавец. Як паведамляла наша Радыё, Міхал Плавец быў дэпартаваны з Беларусі 13 красавіка сёлета.

Плавец мяркуе, што здымкі фільму сталі адной з галоўных прычынаў яго высылкі. Аўтарская група фільму – а гэта разам зь Міхалам – рэжысэр Робэрт Сэдлачэк і сцэнарыст Пётар Ганоўшэк, мае намер паказваць свой беларускі дакумэнтальны фільм ня толькі ў Чэхіі.

“Галоўнае, чым мы можам дапамагчы зьніклым ахвярам беларускага рэжыму, – памятаць, прыгадваць пра іх лёс,” – кажуць аўтары.

Прэм’ера фільму “Беларусь пад ценем Сталіна” на чэскім тэлебачаньні заплянаваная на 9-га траўня.
XS
SM
MD
LG