Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КУДЗІНАЎ: АБ ГАДАХ ЗЬНЯВОЛЕНЬНЯ НЕ ШКАДУЮ


Вольга Караткевіч, Вена

(Караткевіч: ) “Калі Вы выступалі, Вы сказалі, што не шкадуеце аб тым часе, які правялі за кратамі. Гэта вельмі ўразіла прысутных”.

(Кудзінаў: ) “Я маю сям’ю, маю дзьвюх дачок, і таму нечага шкадаваць у сваім жыцьці ня трэба. У кожнага чалавека ў жыцьці бываюць складаныя сытуацыі. Калі ты ў такой сытуацыі ня ведаеш, як паступіць, паступі па законе, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. У 1996 годзе я выконваў свой грамадзянскі абавязак і сёньня шкадаваць аб гэтым нельга, бо каб я зрабіў інакш, я б не знайшоў паразуменьня са сваімі дзецьмі і ўнукамі”.

(Караткевіч: ) “Ці былі ўжо ў Вас пэрсанальныя сустрэчы з прадстаўнікамі эўрапейскіх структураў, якія займаюцца Беларусьсю і што іх цікавіла?”

(Кудзінаў: ) “У працягу амаль трох тыдняў, як я знаходжуся на волі, у грамадзтве, я сустракаўся з прадстаўнікамі амбасадаў ЗША, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны, а таксама браў удзел у круглым стале, які праводзіў Вярхоўны Савет і КНГ АБСЭ. Гэтыя сустрэчы даюць мне адчуваньне таго, што я не забыты, і даюць упэўненасьць у тым, што я не забыты, і што мы, людзі, якія сапраўды хочуць пераменаў у нашым грамадзтве, даможамся посьпеху”.
XS
SM
MD
LG