Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-12-14



За дальнім борам сонейка начуе.
Уладу ноч-князёўна прыняла.
На сьвечкі полымя глядзець хачу я.
Як не хапае мне яго сьвятла!..

Сьвятло і цемра... Скрозь гады, стагодзьдзі
заўсёды побач - рознымі былі.
Дабро і зло ў вар'яцкім карагодзе
кружылі ў часе, лёсы нам плялі.

Дабра ўсё менш...Яго зьнікае сіла -
бяскрылы не ўзмывае птах у высь.
Магнатка Часу знак сьвятла насіла,
ды ўжо забыла, што ён быў калісь...

Сьвяці, агеньчык, ярка і пяшчотна!
Праменьчык-водбліск па сьцяне скачы!
Сьвяці, Дабро, па ўсёй Зямлі самотнай,
як сьвеціць сьвечкі полымя ў начы!
XS
SM
MD
LG