Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-12-10



Злучаныя Штаты Амэрыкі
Пераклад Рыгора Барадуліна

празь нейкі час
яны ад пальца майго адключылі провад
і да вуха майго яго далучылі
тут жа не пашкадавалі высокае дозы электрычнасьці
цела маё ліхаманкава трэслася
у гэты ж час
мае катавальцы паднесьлі люстэрка
да твару майго й сказалі:
"пабач што дзеецца з тваімі
гожымі зялёнымі вачыма
неўзабаве
ты бачыць зусім ня зможаш
ты страціш і зрок і клёк
бачыш
у цябе ўжо кроў з роту йдзе"

катаваньне большае чымся камэра
і яшчэ горшае пекла ёсьць
і ўсё ж
гнеды конь дрыжыць бакамі бліскучымі!
грывай трасе!
хвастом махае!

зірні!
я цень твой бачу!
ён зьбіраецца каля ног маіх!
рухаецца разам са мною!
падскоквае! крычыць! прыстойвае!
пахістваецца крышку!
паварочваецца са мной
быццам палец маёй нагі - вось сонца!
і ўсё добрае
і ўсё цудоўнае
абяртаецца зь ім!
XS
SM
MD
LG