Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-11-30



Ад нас хавалі доўга гэту дату –
Яе над ямай крывяніў сьвінец,
Яе тапталі ў бруд, ламалі кратай,
Душылі дротам, мерзлатою клятай.
Сьмех супастатаў цешыўся: "Канец!"

Імпэрцы так сьпяшаліся з канчынай,
Каб распладзіць бяспамяцтва рабоў.
Ды за плячыма ў даты той – Айчына,
У курганах сівых, у збройных чынах,
Дзе – паласой па белым – наша кроў.

XS
SM
MD
LG