Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-11-23



Нашто мяне агітаваць?
Я ўжо даўно з'агітаваны.
Нашто чужое пераймаць?
Люблю сваё (і даматканы!),
Што захаваў, пранёс народ
Праз сівізну тысячагодзьдзяў.
Ня ўсё ў душы сышло на звод,
Шчэ многа цепліцца ў народзе!
Здаецца, попел стыў і чэз,
Але дзьмухні – і прысак зыркі
Душу балюча апячэ,
І іскры паляцяць ушыркі.
Успалымнеецца пажар,
Захопіць не адзін абшар,
"Рахманы" беларус-бунтар
Адкажа ўдарамі на ўдар!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG