Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-11-22



Калі сонца крываваю фарбай
Расквеціць неба ў прадвесьні ночы,
Мы слухаем песьні мясцовых бардаў
І, ловячы мары, заплюшчваем вочы.

Нас нядоўга вучылі любіць свабоду,
Тых, хто нават яе і ня бачыў.
Калі кран выхарквае брудную воду,
Мы ціха - ня ўчуеш - на кухні плачам.

Забіўшы цьвікамі вокны і дзьверы,
Пад моцнай заслонай старое коўдры,
Ня можам збудзіць хоць кропельку веры ...
Ізноўку стогнем: "О, край мой родны ..."

Утаропіўшы ў сьценку позірк калючы,
Нікому ня верым, сабе - тым болей,
Бо нат унітаз можа мець вушы,
Язык жа ня вырвеш - сканаеш ад болю.

Выйдзеш на вуліцу - Бог адняў мову,
Сьвербіць чужое збалелы язык.
"Здрасьце" адному, "Вітаньне" другому.
Душыцца, рвецца ...Сьцішыўся крык.

"Прыйдуць шчэ нашы на белых конях".
А ТЫ ?
А што я змагу адзін?

Ці не такіх Максіма Пагоня
Нішчыла, каб не згіналі мы сьпін?
XS
SM
MD
LG