Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-11-06



Запахне порахам і цьвільлю,
бо - на вайне, як на вайне.
Праз сотні год, праз сотні міляў
мой меч вярнуўся да мяне.

Запахне золатам і цьвільлю,
бо кожны год наш - чорны год.
Зь мільёнаў ўзгорачкаў магільных
узьняўся апантаны сход.

Запахне верасам і цьвільлю,
бо ўпотай зьнішчаны народ
ад соннага душы бяскрыльля
ратуе верасовы мёд.

Так порах, золата і верас
з зацьвілых курганоў ўстаюць.
І вось тады ў Зямлю павераць.
І Беларусьсю назавуць.

XS
SM
MD
LG