Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-21



Я - люстэрка стваральнае,
і маё існаваньне бясспрэчна
абапіраецца на гэтыя рэчы сутна:
пацук,
рэчка,
інтэлект,
сьмерць,
адсутнасьць натоўпу;
цэльнаадзінае, зьмяшанае з часьцінамі,
вакуум, створаны самім сабою,
замкнёны журбою й самотным позіркам,
вакуум, што спрабуе ўздыхнуць разам з возерам.

Я - люстэрка стваральнае:
вобраз вялікі мудрасьці й пакуты,
ахінуты дымам
тым, які адхінае сьцяжыну
спаміж парай ды полымем,
каб сказаць табе: веру май,
будзь вольны, кахай.

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG