Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-18



Шукаю Цябе ў паднябесьсі далёкім,
ў скляпеньнях сінечы над галавой,
шукаю на вулках, змрочных і вузкіх,
шукаю ў сьвятынях, гатычных, высозных,
шукаю ў капліцах і ля крыжоў,
у тварах шукаю, блізкіх і родных,
прыветных усьмешках, далонях сяброў.
У сьнег і завею, слату і нягоду,
сонечным днём, у самотную ноч,
шукаю Цябе, бо ведаю добра –
Ты дзесьці ёсьць блізка, зрабіць толькі крок.
Шукаю, мой Божа, Цябе гэтак доўга,
забыўшы, што ўсё да крупінкі,
усё да апошняе кроплі
пры мне, ува мне, па-за мною.
Усё гэта – Ты.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG