Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-17



Іскра ў саломе - жах.
Полымя ўспыхне кудлата.
Сотні па сьцежках, шляхах
з торбамі пойдуць па хатах.

Іскра ў сьнезе - вада,
кропля, што знаку ня кіне.
Дзьмухне вятроў валадар -
Белай лядзяшкай застыне.

Іскра ў прысаку - тлен.
Нельга аглухлай сагрэцца.
Адпалымнеламу тлець,
двойчы вагню не ўзгарэцца.

Іскра - пра свабоду ўспамін
робіць далёкае блізкім.
Ёй полымна цемру ня змыць,
ды ўсё-такі гэта - іскра...

(Пераклад зь ідыш Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG