Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-13



Адзін зь недабітых у дзевяноста першым
спаткаў мяне, ушчэнт дабітага, сярод начнога Львова.
Начны Львоў збольшага належыць ім -
я, мабыць, адзіны, хто пра гэта ведае.
Ён таксама хацеў піва, як выявілася, -
п'яны марадзёр, удзельнік баявых падзеяў г.д.
"Брат! - казаў ён мне. - Брат! Піва кончілась,
ты представляеш? Піва кончілась, жена ушла!"
Я ня ведаў, што ў сьвеце бывае такая роспач.
Мне ўсё чулася нешта пра трэцюю частку вод
і палын.
Анёл у футболцы з трэцім нумарам ішоў па небе
із сваёй дурнаватаю дудкай.
Мы абняліся, нібы за хвілю апынемся перад Судзьдзём.
Перапрашаю, арбітрам.

(Пераклад Андрэя Хадановіча)
XS
SM
MD
LG