Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Article 2001-10-11



Як разьбіты, захмараны ветах,
над цемрай ўзыходжу.
Што ў паўзмрочных хаваецца нетрах?..
За што гэта, Божа?
На сьвітаньні парогаў нямала
абіў ясным промнем.
Ды шкада, што гучаць перастала:
"Мы слухаем. Помнім".
Як зьнямелы, запылены вецер,
сягаю праз сьцены,
выдумляю трагедыі вецьцю
падзорнае сцэны.
Як Стажары, гарэў бы, магчыма...
Ня час. І ня роля.
Паляцеў бы. Ды крыл за плячыма
ня чую. Ад болю.

XS
SM
MD
LG