Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-10



Ёсьць слова сьветлае, прыгожае – Свабода.
Як паратунак дзеля ўсіх яно гучыць.
Бо за яе змагаюцца народы.
Дзеля яе адной на сьвеце варта жыць.

Як добра, калі можна зьдзейсьніць мары.
Як добра ў незалежным краі жыць.
А як цудоўна – самастойным быць.
Калі ніхто і слова нам не скажа:
Што хочаш, то рабі,
ідзі,
кажы і еш…

Але ж свабодным цалкам, быццам птушка,
Бываем, на вялікі жаль, мы не заўжды.
І толькі, мусіць, калі ў сьне лунаем,
Альбо па лесе ў адзіноце мы блукаем.
XS
SM
MD
LG