Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-09



Напішу пра свабоду,
Што гэта мне невядома.
Напішу пра яе,
Што шукаю словы.
Напішу, што яе
Я не знаходжу.
Але
Калі бачу каня,
Які нерухомы стаіць на лузе ў тумане,
Калі чую птушку,
Чыё пяяньне схаванае ў недакранальнасьці дрэваў,
Калі прыходжу да крыніцы,
Што самотна цячэ ціхім ручаём,
Калі крочу па сцяжынцы,
Над якой пад сонца ўзносяцца траўныя пахі,
Калі я адчуваю, што я ёсьць,
І кожная хвілінка й кропелька
Кажуць мне:
Гэта ты!
Тады,
Я ведаю, што ёсць СВАБОДА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG