Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-08



Беларусь мая, васільковая,
і рамонкавая мая!
Беларускай ня стала "новаю",
беларуска "старая" я.
Не шырокай хадою, а вузкай
я іду па тваіх палях,
несучасная я беларуска,
бо лаўлю я рамонкаў пах,
а ня мераю я палеткі,
каб сабе залаціць руку,
я у жыце зьбіраю кветкі
і зайздрошчу я жаўруку,
што так вольна і шчыра льецца
яго песьня ў тых палях,
і я веру, і мне здаецца -
беларуска шчасьлівая я!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG