Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-03



Маленства
на гарачым кані
па сьпярэшчаным сухарэччы,
па тунэлях
зялёнага небасьхілу
дрэваў, што абдымаюцца ў вышыні
з прудкім ветрам на скронях,
які яшчэ і сёньня адчуваю,
як пошапт руху зямлі
нястомленай у паўторах.
як палёт жыцьця незабыты,
што нібыта ня ўмее лётаць
па боскіх прасторах.

Чаканьне падзеі,
якую робіш
за крокам крок,
пошук слова, зарок,
што шырыць зрэнкі,
калі твае асмакуе вусны
гэтага слова водар дзівосны,
ды яго льга мацаць,
льга адчуць
форму нябёсную,
абдойм з няўстойлівымі абрысамі,
лініямі, лінамі,
якія зьмяняюць сэнс штохвілінна,
сутнасьць і вартасьць слова,
што расьце на даланях дзён,
даючы і квецень і плён,
і ціха жыве ў радках,
тоячы свой несутрым
у абсягу малым
жыцьця кароткага.

Сталасьць,
і скроні пад тым жа ветрам
на іншай дзялянцы сьвету,
дзе вецер паўстанец,
вястун бяссоньня
перамогу моладзі адчувае,
якая іншымі крокамі йдзе,
знаходзіць іншыя словы,
што шыраць зрэнкі мае,
словы дзівоснага водару,
іх льга памацаць,
сэрцам пачуць,
адчуць форму нябёсную
і няўстойлівы абдойм нязгоды,
вартасьць і сутнасьць
Свабоды.

(Пераклад з гішпанскай Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG