Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-01



Бяз выніку біцца ў празрыстыя сьцены
няма больш ні сілы, няма больш ні веры,
ня вытрываць болей "радныя" парадкі.
Аддаў ўсё, што браў, заплаціў ўсе падаткі,
пяць дзён – на журбу, разьвітаньне і зборы,
кусаюць за пяткі "радныя" прасторы.
Цягнік і таксі, і бягучыя фары,
"Менск-2", самалёты, савецкія твары,
надзеі, каханьне, сустрэчы, турботы,
халодныя, змрочныя, доўгія годы,
памылкі, сябры – усе тут застануцца.
Я крочу, маўчу і баюсь азірнуцца,
баюсь, што убачу: стаяць за сьпіною
вочы, як сподкі з жалобным напоем.
Вось рэхам глухім пракацілась па залі:
"Рэйс 3005 на другім тэрмінале".
Памежнік краіны калісьці вялізнай:
"На стол чамадан."
Блёк "LM"у, бялізна,
ласьён, парасон...
Да апошняй хвіліны
пакінуты сын сваёй Маці-Радзімы.
У пашпарце штамп паяўляецца шэры,
згарэлі масты, пажаўцелі паперы,
партфель у руцэ і білет у кішэні,
ля сэрца сьцяжок, што набыў ў "Варвашэні",
пяю папуры з "N.R.M.у" і "FILLу"...
"Хіба застанешся?"
"Не, дзякуй, хапіла".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG