Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-26



Колькі люду загінула за правыя справы цароў,
а крыві колькі пушчана, каб ўратаваць гонар "сьветлых" князёў,
колькі "вояў бясстрашных" кар'ер нарабілі на людцах касьцёх -
ты спытай, ці схадзіў хтосьці з "праведных" тых у касьцёл.
Ці схадзіў, - не для віду, не дзеля падтрымкі прэстыжу свайго, -
а каб Госпад, убачыўшы веры хоць кроплю, прабачыў яго,
каб сказаў мілы Божа: "Ты верны мне быў, хаця й памылкі рабіў,
і таму за грахі твае сына адзінага любага сам на крыжы я забіў."
Толькі рэдка, здаецца мне, чуе Гасподзь лямант іхны такі,
бо які ж уладар прызнаецца ў бясьсільлі сваім на зямлі -
толькі той, хто з сумленьнем, толькі той, хто з душой,
а ці быў хтосьці сьведкам справы ўскрослай такой?
Я ня быў, але буду, няхай і няскора, няхай і ня ў гэтым жыцьці
а ўсё ж ведаю добра: будзе некалі край мой цьвісьці!!!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG