Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-18



Я думаў, што Свабода – гэта жах,
Калі ўсе палезуць на машыны
І пазьбягаюць у іншыя краіны,
Пакінуць нас на нашых жа вачах.

Я думаў, што Свабода – гэта цень
Вясны і сонца, цень былога шчасьця.
Я думаў, што Свабода – гэта дзень,
Ў які даўно мы марылі папасьці.

Я думаў, што Свабода – гэта Сьвет,
Ў якім няма забруджаных плянэт,
Ў якім няма забруджаных газэт,
Сьвет, дзе народ казаць умее "НЕТ!"

Я зразумеў:
СВАБОДА - ГЭТА МЫ,
Палоханыя кратамі турмы.
Павінна быць у нашай галаве,
Што ні на што ня гледзячы,
ЖЫВЕ!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG