Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-17



Шукаю ў белых хмарах
выявы храмаў,
на цьвёрдай, трывалай глебе
заўжды ў патрэбе,
і не знаходжу ні ў чым спатолі.
Як ніколі
чалавечы голас зьлітны з маскітным піскам.
Да ўціску
любая спроба праявы вольнасьцяў
і здольнасьцяў
зьмяніць галечу на прыстойную людзкую долю.
Даволі
ненароджаных. забітых, забытых дзяцей.
Усё часьцей
чаргуецца жальба-малітва з паганствам,
якое ўбранствам
манерным няўцямна гуляе ў свабоду.
Пад зводам
усемагчымых бясконцых недарэчнасьцяў
у небясьпечнасьці
рэпетыцыя хору дэманаў і танцу
з самазванцам...
А на захадзе неба мяняе колер бэзу на колер ружаў -
чаму ты ня дужы
духам, і хто вінаваты ў нэндзы?
Бяры пэндзаль,
пойдзем летуценныя да зары
ў хмары
маляваць сьвятлоадчуваньне з натуры.
Застылі фігуры -
няма каму камень кінуць у апошнюю грэшную -
усе сьмешныя.
Нельга розумам спазнаць вынік веры.
Не на паперы
спадзяваньне на новы сонечны дзень.
Мы падобны на цень,
што прызвычаіўся існаваць без гарантыяў.
Белая мантыя
на дзіўным целе ўваскрослага,
даўно парослага
паданьнямі найвялікшага цудадзейнага
дзеяньня.
Праз пакуты і мукі балесныя
у паднябесныя
пранікнёна ўглядаюся абшары -
пранясі, Божа, кару
ў час Твайго наведваньня.
Перасьледваньне
бярэ верх злоўжываньнем.
Сябра, устаньма,
нам рамантычным ёсьць запрашэньне
на прадстаўленьне
сьвятлапраламленьня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG