Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-16



Я праверыў наведваньне,
а вас ня было й сьледу,
займаліся вы нялена
арфаграфіяй на сьценах.
Я праверыў наведваньне,
а вас не было й сьледу,
пайшлі вы на барыкады
супроць прыгнёту й здрады.
Я праверыў наведваньне,
а вас не было й сьледу,
і на сваіх маленькіх каленьках
у турме, цеснай ад лютасьці,
накрэсьлівалі гісторыю людзтва.
І на лісьце наведваньня
я напісаў прысудна:
усе прысутнічаюць!
І насупраць кожнага імя
выведзена акуратна адзнака:
выдатна!

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
XS
SM
MD
LG